Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Гучы родная мова!

       Згодна з вызначэннем, родная мова - гэта мова, якую чалавек спасцiгае адначасова са спасцiжэннем i развiццём здольнасцi мыслiць. Разам з тым на аснове роднай мовы адбываецца нацыянальна-культурная сацыялiзацыя чалавека. Беларуская мова, хаця i другая, але мова, якая захоўвае нацыянальна-культурную iдэнтыфiкацыю, для беларускiх дзяцей з'яўляецца сапраўды роднай мовай.   

Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне чалавек – усе маюць сваю мову. “Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця – гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам”, - пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ёй людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваёй мэты, але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. У былыя часы людзі якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад Радзімы вельмі пакутавалі.

“Наша мова – гэта народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ”, - з хваляваннем гаварыў Іван Мележ. Адзін вельмі знакаміты чалавек гаварыў: “Мова ласкавая і мілагучная, як песня”. Таму мы павінны “спяваць”, гаварыць на сваёй мове, вучыць іншых размаўляць на ёй. “Чалавек – гэта цэлы свет”, - сказаў Кузьма Чорны. Значыць, чалавек можа ўсё: можа ўзбагаціць нашу мову, можа аберагаць яе, змагацца за яе, каб не страціць зусім. “Хто забыў сваіх продкаў – сябе згубіў, а хто забыў сваю мову – усё згубіў”.

Мова – гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Любі сваю мову за тое, што яна прыгожая і мілагучная, што яна дае людзям тое, без чаго нельга жыць. Любі сваю мову за тое, што яна самая найлепшая за ўсе іншыя мовы.

Мову неабходна аберагаць і шанаваць. Мова і мы – гэта адзінае на свеце. Так павінен думаць кожны беларус. Любоў да яе павінна праяўляцца ў кожным нашым дзеянні і ўчынку. Мова –гэта наша спадчына.

Разделы сайта