Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Вусная народная творчасць

           Вусная народная творчасць – сродак развіцця маўленчай дзейнасці дашкольнікаў

     Творы вуснай народнай творчасці – найбольш эфектыўны сродак выхавання і навучання дзіцяці роднай мове ў дашкольным узросце. Яны выступаюць як сродак навучання дашкольнікаў маўленню, як найбольш даступная форма духоўнасці, праз якую дзіця далучаецца да мастацкіх вытокаў беларускай мовы.

      Творы фальклору найбольш успрымальны, даступны да разумення і з’яўляюцца блізкімі да рускай мовы, а значыць – лёгка запамінаюцца.

   Перапляценне маўленчай і гульнёвай дзейнасці дазволіць выхавальнікам, бацькам атрымаць добры вынік, утрымаць цікавасць дзяцей, замацаваць патрэбныя гукі, словы, формы вымаўлення больш дасканала.

       Выкарыстанне ў рабоце твораў вуснай народнай творчасці прывядзе да элементарнага ўсведамлення дзецьмі выразных уласцівасцей лексікі і фразеалогіі рускай і беларускай моў, што ў сваю чаргу дазволіць ім адвольна карыстацца выразна-выяўленчымі сродкамі ва ўласным маўленні.

    А развіваць камунікатыўныя здольнасці дзіцяці, здольнасць да эстэтычнага задавальнення магчыма пры сумесным абыгрыванні, драматызацыі, у час якіх будзе адбывацца непасрэднае авалоданне выхаванцамі мастацтвам звязнага маўлення, яго выразнасцю і вобразнасцю.

    Творы вуснай народнай творчасці: пацешкі, вершы, калыханкі, забаўлянкі, казкі, прыказкі, прымаўкі, гульні і іншыя.

Разделы сайта