Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Дзень роднай мовы

 21 лютага 2024 года ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы дзяржаўная установа адукацыі «Патрыкаўскі дзіцячы сад» прыняла ўдзел у раённай акцыі «Чытаем, размаўляем, спяваем па-беларуску».

 У гэты дзень работнікі ўстановы, дзеці і бацькі імкнуліся больш размаўляць на беларускай мове. Педагогі разам з выхаванцамі расказвалі казкі і любімыя вершы на роднай мове, выконвалі народныя танцы, спявалі, гулялі ў беларускія народныя гульні.

 Выхаванцы старэйшага ўзросту групы "Бураціна" гулялі ў дыдактычныя гульні "Даміно", "Апрані ляльку", слухалі верш Янкі Купалы "Вёска", удзельнічалі ў гутарцы "Размаўляем на беларускай мове". 

 З выхаванцамі рознаўзроставай групы "Званочак" была праведзена гутарка "Наша родная мова", беларуская народная гульня "Ідзе Ваня", чытанне беларускай народнай казкі "Былінка і верабей" і завучванне заклічкі "Жавароначкі".

 У групе "Сонейка" дзеці знаёміліся з беларускімі народным казкамі, прынялі ўдзел у драматызацыі казкі "Зайкава хатка", дыдактычных гульнях "Чый цень. Беларускае адзенне" і "Беларускія музычныя інструменты", слухалі беларускія народныя песні "Вось які Мурлыка", "Ах ты коценька - каток". 

 Выхаванцы малодшага ўзросту групы "Вясёлка" спявалі калыханкі, удзельнічалі ў тэатралізаванай гульні-драматызацыі "Пра малога хлопчыка Янку, які не хацеў спаць".

 Для бацькой і работнікай дзіцячага сада былі аформлены інфармацыйныя матэрыялы, памяткі, праведзены акцыі "Словы любыя сэрцу", "На матчынай мове".

 Дзень роднай мовы выдаўся цікавым, насычаным і вельмі вясёлым!

  

  

  

Фотоматериалы

21.02.2023

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага 2023 года ў нашай установе адукацыі прайшла акцыя “Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску” прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. З мэтай фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння і ўжывання беларускай мовы на працягу дня у нашым дзіцячым садзе праходзілі заняткі, гульні, забавы з выхаванцамі кожнай групы. Педагагічныя работнікі, бацькі і супрацоўнікі ўстановы таксама прыймалі актыўны ўдзел у тэматычных мерапрыемствах прысведчаных дню роднай мовы. Цэлы дзень гучала беларуская мова, было цікава і займальна!

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта