Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Шануйце мову родную!

                                      Мова продкаў нашых i нашчадкаў,

                                                Шэпт дубравы i пчалiны звон,

                                                Нам цябе ласкава i ашчадна

                                                Спазнаваць ажно да сконцу дзён.

     Развiццё асобы дзiцяцi ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмi беларускай мовай. Менавiта ў гэты прамежак яго жыцця ў дзiцяцi фармiруецца цiкавасць, патрэба да ведаў, якiя адпавядаюць яго прыродным iндывідуальным задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў роднай мовы.

     Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа - роднай мовы, мы садзейнічаем не толькi яе абагашчэнню, але i развiццю пазнавальных iiнтэлектуальных магчымасцейiх, пазнанню беларускай культуры. Бо самае дарагое ў жыццi - гэта тое, што з раннiх год закладзена ў сэрца. I, менавiта, родная мова з'яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцей, вытокам народнай мудрасцi.

    Культура беларускага народа найбольш значна выяўлена ў традыцыйных вiдах народнай творчасцi: гульнях, звычаях, казках, песнях, танцах, музыцы, абрадах,святах, адзеннi, творах выяўленчага i дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва. Творы народнага мастацтва цешаць нас не толькi сваей прыгажосцю, мастацкiм афармленнем, але заўседы маюць выхаваўчае значэнне.

     Кожны чалавек павiнен ведаць сваю родную мову, павiнен умець спяваць свае народныя песнi, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкавалiся святы ў нашым краi, любiць свае родныя мясцiны, сваю Радзiму - Беларусь.

        Кожны дарослы можа данесцi да свайго выхаванца часцiнку тых ведаў аб родным краi, аб гiсторыi беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах, традыцыях.     

       Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымi і разумнымi, дапытлiвымi i ўважлiвымi да ўсяго. I адначасова абуджаць веру дзiцяцi ў тое, што ён вырасце патрэбным на зямлi чалавекам.

                                           Шануйце мову родную!

                                            Багатую і мілагучную.

Разделы сайта