Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2021

Тыдзень беларускай мовы

З 15 па 25 лютага ў нашым дзіцячым садзе праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя тыдню беларускай мовы.

Асноўнымі задачамi з’яўляліся:

  • павышэнне цiкавасцi выхаванцаў да беларуская мовы;
  • далучэнне да лепшых узораў сучаснай беларускай музычнай творчасці;
  • удасканаленне ведаў па сімволіцы Рэспублікі Беларусь;
  • выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей выхаванцаў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці;
  • развiццё i павышэнне творчага патэнцыялу педагагiчнага калектыву.

Напярэдадні правядзення мерапрыемств была праведзена грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках тыдня, падрыхтоўка літмантажоў, нагляднага матэрыялу, прэзентацый, раздатачнага матэрыялу.

Дзеці прымалі у мерапрыемствах актыўны ўдзел. Яны гулялі ў настольныя дыдактычныя і развіваючыя гульні, у рухомыя беларускія народныя гульні, забавы, слухалі і спявалі беларускія музычныя творы. пазнаёміліся з вырабамі з саломкі, ільну, дрэва, керамікі, з беларускімі ўзорамі, рознымі па выкананні, на вышыўках, саматканых посцілках, ручніках. Увесь тыдзень гучалі песні, вершы на беларускай мове.

У старэйшай групе выхавальнік Літвінюк Галіна Васільеўна правяла адкрыты занятак, на якім выхаванцы з дапамогай чароўнага клубочка наведалі "Беларускую хатку", трапілі ў госці да бабулі Галіны. Бабуля расказала дзецям аб прадметах, якія раней атачалі нашых бабуль і дзядуль. Яшчэ выхаванцы пачулі цікавую гісторыю пра шаўца. Дзяцей чакалі гасцінцы ад бабулі Галіны.

Дзецi пашырылі свае веды пра родны край, даведаліся пра гicторыю свайго народа. Выхаванцы засталіся задаволеныя.

Разделы сайта