Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.01.2022

Наступілі Святкі - запявай калядкі!

Ой, калядачкі-калядкі!

Дружна плешчам мы ў ладкі.

3 песняй па сялу ідзем,

Зорку-сонейка нясем.

А зорачка наша іскрыстая

На жытцо каласістае,

На зернейка залатое,

На дабро маладое.

На вясенку чырвоную,

На зораньку ясную,

На вадзіцу талую,

На пашаньку ўдалую.

Такімі словамі пачалася забава ў дзяцей старшай групы нашага дзіцячага сада з мэтай далучаць выхаванцаў да багацця  беларускай мовы; развіваць творчыя здольнасці; выхоўваць устойлівую цікавасць да беларускіх народных свят на аснове актыўнага ўдзелу ў сумеснай творчай дзейнасці з дарослымі; стварыць святочны і радасны настрой.

Святкі, ці як іх яшчэ называюць, Святыя вечары пачынаюцца на Каляды і доўжацца цэлых два тыдні, да самага Вадохрышча. У Калядныя вечары ўладкоўваліся святочныя гулянні – па дварах хадзілі натоўпы пераапранутых, спявалі велічальныя песні, у якіх славілі гаспадароў, жадалі ім добрага здароўя, багатага ўраджаю. Усе з нецярпеннем чакалі прыходу калядоўшчыкаў з іх калядкамі. Людзі верылі, што да каго яны зойдуць, той двор у новым годзе паспяховым будзе, з дастаткам і прыбыткам.

Нашым выхаванцам спадабалася ўдзельнічаць у традыцыйных калядных варожбах, вадзіць карагод, выконваць вясёлыя песенькі-калядкі, якія праслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.

Разделы сайта